viasna on patreon

Антоніу Гутэрыш: Няхай канцэпцыя «Мы, народы» стане рэальнасцю Відэа

2017 2017-10-24T13:46:24+0300 2017-10-24T13:47:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/guterres-un.org.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антоніу Гутэрыш. Фота: un.org

Антоніу Гутэрыш. Фота: un.org

Пасланне Генеральнага сакратара з нагоды Дня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, які адзначаецца 24 кастрычніка.

Наш свет сутыкаецца з многімі сур'ёзнымі праблемамі.

Эскалацыя канфліктаў і няроўнасць.

Экстрэмальныя пагодныя з'явы і скрайняя нецярпімасць.

Пагрозы ў галіне бяспекі, уключаючы ядзерную зброю.

У нас ёсць інструменты і матэрыяльныя даброты для пераадолення гэтых праблем. Усё, што нам патрабуецца - гэта воля.

Сусветныя праблемы выходзяць за рамкі межаў.

Мы павінны пераадолець нашыя рознагалоссі для змены нашай будучыні.

Калі мы забяспечым правы чалавека і чалавечую годнасць для ўсіх людзей, яны пабудуюць бяспечны, устойлівы і справядлівы свет.

У Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый няхай канцэпцыя «Мы, народы» стане рэальнасцю.

Антоніу Гутэрыш

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства