У Баранавічах будуць судзіць праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка
https://spring96.org/be/news/88031
2017
2017-10-11T17:21:09+0300
2017-10-11T17:21:09+0300
2017-10-11T20:02:05+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vajceshyk-pratakol.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Баранавічах 11 кастрычніка падчас суду над расійскім філосафам Пятром Рабавым быў затрыманы мясцовы праваабаронца Аляксандр Вайцешык.
Ён быў дастаўлены ў ГАУС, дзе на яго склалі два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - па арт. 24.1 "Непавага да суду" і 23.4 "Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў".
Судзіць праваабаронцу будуць у судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 12 кастрычніка.