viasna on patreon

Журналіст "Белсата" Станіслаў Івашкевіч аштрафаваны на 20 базавых велічынь

2017 2017-08-24T15:56:05+0300 2017-08-24T16:15:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivashkevich-stas.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стас  Івашкевіч.

Стас Івашкевіч.

24 жніўня Лідскі раённы суд пакараў штрафам у 20 базавых велічынь (420 рублёў) журналіста тэлеканалу «Белсат» Станіслава Івашкевіча, паведамляе служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў зроблены журналістам сюжэт пра вёску пад Лідай, якая тоне ў гноі, што трапляе ў наваколле з мясцовага свінакомплексу.

Сюжэт выйшаў у эфір напрыканцы чэрвеня і неўзабаве Івашкевічу даслалі позву з патрабаваннем зʼявіцца ў міліцыю для складання пратаколу. Івашкевіча абвінавацілі ў «незаконным распаўсюдзе прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КоАП) і працы без акрэдытацыі.

Сёння суддзя Лідскага раённага суду Сяргей Піпко прыняў рашэнне пакараць журналіста штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

«Тое, што пастанова будзе не на маю карысць, не стала сюрпрызам. Але трэба адзначыць, што Лідскі суд вынес мінімальнае магчымае пакаранне – штраф у 20 базавых. На маю думку, гэта можа сведчыць пра іх разуменне важнасці праблемы, паколькі яны самі жывуць у мясцінах, забруджаных тым свінакомплексам, пра які вядзецца ў рэпартажы. У тэлефонных размовах са мной і суддзя, і міліцыянт, які рыхтаваў справу, падкрэслівалі, што не маюць пытанняў да праўдзівасці і важнасці матэрыялу, а выключна да фармальнага парушэння – працы без акрэдытацыі», – каментуе рашэнне суду Станіслаў Івашкевіч.

Нагадаем, што на 25 жніўня прызначаны разгляды спраў па арт. 22.9 КоАП у дачыненні да яшчэ чатырох беларускіх журналістаў, чые матэрыялы з'яўляюцца на тэлеканале «Белсат». У іх ліку Алесь Сіліч, Марыя Арцыбашава, Сяржук Кавалёў і Кацярына Андрэева

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства