viasna on patreon

Што дазволена БРСМу – забаронена РЭПу

2017 2017-08-24T11:00:58+0300 2017-08-24T11:17:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rabianok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Рабянок, фота з асабістай старонкі ў Фэйсбуку

Дзяніс Рабянок, фота з асабістай старонкі ў Фэйсбуку

Калінкавіцкія ўлады адмовілі актывісту незалежнага прафсаюза РЭП Дзянісу Рабянку ў правядзенні пікету ў цэнтры горада. Ён хацеў выказаць салідарнасць з патрапіўшымі пад крымінальны пераслед Генадзем Фядынічам і палітвязнем Ігарам Комлікам. З адказам райвыканкама актывіст не згодны, паведамляе praca-by.

Дзяніс Рабянок, сябра прафсаюза РЭП з Калінкавічаў, 12 жніўня далучыўся да акцыі салідарнасці з палітвязнем Ігарам Комлікам і даслаў заяўку на пікет у сваім горадзе. Праз 10 дзён ён атрымаў афіцыйны адказ: у правядзенні пікету яму адмовілі.

Рабянок на сваёй старонцы ў Фэйсбуку працытаваў прычыну адмовы, на якую спаслаўся дзяржаўны орган.

«Галоўная прычына наступная: «Месца, якое вы ўказваеце ў заяве, не ўваходзіць у пералік месцаў, вызначаных рашэннем Калінкавіцкага райвыканкама ад 23.09.2013 г. 1036 «Аб масавых мерапрыемствах» для правядзення масавых мерапрыемстваў у Калінкавіцкім раёне».

Dzianis Rabianok

Адказ райвыканкама прафсаюзны актывіст лічыць абуральным:

«Адным словам, мы павінны ісці на задворкі, каб нас ніхто не бачыў, і выказваць сваю пазіцыю ў «паветра». А вось мясцовыя БРСМаўцы чамусьці спакойна праводзяць свае мерапрыемствы ў самым цэнтры – каля дома гандлю «Бярозка» (якраз там я і хацеў арганізаваць пікет) - і фоткі з задавальненнем выкладваюць на сваёй старонцы ў Інстаграме. На іх рашэнне райвыканкама, атрымліваецца, не распаўсюджваецца? Ёсць, аказваецца, грамадзяне 1 і 2 гатунку: сваім - усё, ворагам – Закон, які да таго ж не адпавядае Канстытуцыі. І ў дадатак – патэнцыйныя рэпрэсіі».

Dzianis Rabianok

Пікет БРСМ у Калінкавічах 9 траўня. Фота з іх старонкі ў Інстаграме
Пікет БРСМ у Калінкавічах 9 траўня. Фота са старонкі арганізацыі ў Інстаграме

Дзяніс Рабянок мае намер звярнуцца ў Калінкавіцкі райвыканкам з афіцыйным запытам, на якой падставе БРСМ праводзіць масавыя мерапрыемствы ў месцах, не пазначаных у пастанове:

“Атрымліваецца, Закон – толькі для нас, а для праўладных структураў – поўнае спрыянне? Яшчэ і за дзяржаўныя грошы, якія насамрэч нашыя агульныя”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства