Вадзім Саранчукоў супраць "Беларусь 4": чыя возьме? Дапоўнена
У Ленiнскiм судзе Гароднi 6 ліпеня працягваецца суд па скарзе грамадскага актывіста Вадзіма Саранчукова на тэлеканал „Беларусь 4”.
Падставай звароту актывіста ў суд стаў ананімны фільм, які быў паказаны па тэлеканале „Беларусь 4” у красавіку гэтага года пад назвай „Марш у нікуды”. Скарга Вадзіма Саранчукова тычылася дзелавой рэпутацыі, якая, на думку істца, можа пагоршыць яго фінансавую бяспеку. У фільме, які агучвала невядомая асоба, Вадзім Саранчукоў быў прадстаўлены як рамеснік, які зарэгістраваны, але вынікаў яго працы нібы ніхто не бачыў. Вадзім Саранчукоў прапанаваў для азнаямлення суда дакуманты, якія пацвярджаюць яго дзейнасць як рамесніка.
На першым паседжанні аўтарства паклёпніцкіх звестак у фільме суддзя Стасюкевіч даведацца не змагла. Прадстаўнік тэлерадыёкампаніі „Гродна” сказаў, што ў фільма калектыўны аўтар, і таму, на падставе закону аб аўтарскім праве, фільм з’яўляецца калектыўнай працай, і з гэтай прычыны адказваць будзе цалкам рэдакцыя, без прадстаўлення імёнаў.
Вадзім Саранчукоў працягваў настойваць, каб урэшце быў выяўлены аўтар фільма, а таксама канкрэтныя асобы, якія рабілі гэты фільм і выпусцілі яго ў эфір.
Сёння разгляд скаргі працягваецца ў Ленiнскiм судзе Гароднi. Суддзя Ксенія Стасюкевіч вядзе працэс па-беларуску.
Саранчукоў вiнавацiць тэлебачанне у абразе яго гонару і не згодны пайсці на міравое пагадненне. Ён выступіў з хадайніцтвам, каб дапусцілі ўдзельнічаць у судзе ў якасці прадстаўніка грамадскасці Юрыя Чавусава, які прыехаў на суд з Мінску.
У судзе абвешчаны перапынак на 30 хвілін.
Суддзя задаволіла хадайніцтва: юрыст Чавусаў дапушчаны да ўдзелу ў працэсе.
Суд за абарону гонару і годнасьці Вадзіма Саранчукова ў Гародні працягнецца 14-га ліпеня, а 10-40. Пасьля працяглага папярэдняга паседжання суддзя Ленінскага раённага суда Ксенія Стасюкевіч удакладніла патрабаванні грамадскага актывіста, які мяркуе, што фільм, які быў паказаны „Тэлерадыёкампаніяй Гродна” пад назвай „Марш у нікуды” зневажае яго і падрывае дзелавую рэпутацыю яго, як рамесьніка.