viasna on patreon

Майна Кіяі прадставіў анлайн-дапаможнік для працы па справах аб парушэнні свабоды сходаў і асацыяцыі

2017 2017-06-14T14:20:31+0300 2017-06-14T16:28:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maina_kiai-2017a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Майна Кіяі, спецдакладчык ААН па свабодзе мірных сходаў і асацыяцыі ў 2011 - 2017 гг.

Майна Кіяі, спецдакладчык ААН па свабодзе мірных сходаў і асацыяцыі ў 2011 - 2017 гг.

На пасадзе спецдакладчыка ААН па свабодзе мірных сходаў і свабодзе асацыяцыі Майна Кіяі вёў важную стратэгічную працу, вынікам якой стаў анлайн-дапаможнік па судовых справах, звязаных з ажыццяўленнем свабоды мірных сходаў і свабоды асацыяцыі.

Дапаможнік FOAA Online! прапануе юрыдычныя аргументы ў дапамогу юрыстам, актывістам і суддзям, якія працуюць са справамі, звязанымі са свабодай мірных сходаў і свабодай асацыяцыі. Вэб-зборнік падзелены па тэмах і арганізаваны ў форме пытанняў і адказаў. Ён закранае найбольш пашыраныя праблемы, якія паўстаюць пры ажыццяўленні права на свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцыі па ўсім свеце і дапамагае карыстальнікам звязаць канкрэтныя факты з адпаведнымі прававымі пытаннямі.

Юрыдычныя аргументы ў FOAA Online! заснаваныя на шэрагу міжнародных дакументаў. Акрамя юрыдычна абавязковых абавязальніцтваў у межах міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, яны спасылаюцца на стандарты і прынцыпы, выпрацаваныя ў выніку працы мiжнародных дамоўных органаў, судовай практыкі рэгіянальных судоў і існуючай або новай практыкі. Яны ўключаюць у сябе высновы дамоўных органаў ААН або экспертаў у межах спецыяльных працэдур, а таксама практыку Міжамерыканскага суда па правах чалавека, Афрыканскага суда па правах чалавека і правах народаў і Еўрапейскага суда па правах чалавека.

Важна адзначыць, што ў той час як некаторыя з гэтых дакументаў або рашэнняў могуць не быць юрыдычна абавязковымі для асобных краінаў, высновы і рэкамендацыі, прадстаўленыя гэтымі інструментамі, застаюцца асабліва актуальнымі ў сувязі з падобнымі фармулёўкамі, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх міжнародных дакументах, якія абараняюць гэтыя два правы.

Днямі былы спецдакладчык заклікаў усіх зацікаўленых асобаў выкарыстоўваць прадстаўлены вэб-зборнік FOAA Online! у сваёй практыцы і распаўсюджваць інфармацыю пра яго існаванне, каб права на свабоду мірных сходаў і асацыяцыі магло ажыццяўляцца і абараняцца па ўсім свеце.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства