viasna on patreon

У Гомелі суд адмовіўся разглядаць скаргу на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ

2017 2017-05-29T13:38:24+0300 2017-05-29T13:43:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Савецкага раёна Гомеля адмовіў Уладзіміру КацоруАндрэю МакаравуВіктару РубцовуДзмітрыю СабуравуАндрэю Толчыну і Арцёму Шапараву у разглядзе калектыўнай скаргі на ўмовы ўтрымання ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама.

Як піша «Гомельская Вясна», за вясновыя акцыі пратэстаў супраць прэзідэнцкага дэкрэта аб дармаедах актывісты на ўсіх адседзелі ў ІЧУ больш за 60 сутак, пасля чаго паскардзіліся ў суд.

Па словах актывістаў, суд адмовіў у разглядзе скаргі ў сувязі з яе непадведамаснасцю суду.

«Атрымліваецца, што ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі не могуць быць падвергнуты сумненню. Па Канстытуцыі грамадзяне маюць права на судовую абарону сваіх правоў, мы пайшлі ў суд, а нам кажуць, умовы ўтрымання ў ІЧУ судом не абараняюцца!» — заявіў адседзеўшы 14 сутак арышту Віктар Рубцоў.

Ён таксама адзначыў, што будзе падаваць пратэст у Гомельскі абласны суд.

Нагадаем, дэмакратычныя актывісты звярнуліся са скаргай у суд на бесчалавечныя ўмовы ўтрымання арыштаваных у ІЧУ УУС Гомельскага аблвыканкама. Грамадзяне, якія адбылі пакаранне за сакавіцкія акцыі пратэсту, скардзіліся на холад і скразнякі ў камерах, адсутнасць гарачай вады, нерэгулярныя прагулкі, антысанітарыю і немагчымасць памыцца ў душы.

ПраваабаронцаЛеанід Судаленка, які дапамагае актывістам скардзіцца ў судовыя інстанцыі, адзначае, што адмова ў судовай абароне па матывах адсутнасці, непаўнаты, супярэчлівасці, няяснасьці нарматыўнага акта не дапускаецца.

«У абставінах, якія склаліся ў распараджэнні актывістаў не было якіх-небудзь эфектыўных сродкаў прававой абароны, якія дазваляюць аспрэчыць у незалежнай і бесстаронняй судовай інстанцыі ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, што несумненна прывяло да парушэння іх права на справядлівае разбіральніцтва справы кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом», — адзначыў юрыст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства