viasna on patreon

Кіраўнік “Патрыёта” Міхалькоў на свабодзе

2017 2017-05-18T14:34:03+0300 2017-05-18T16:55:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nikolay_mikhalkov-9wy22-3r2qi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Міхалькоў. Фота: komkur.info

Мікалай Міхалькоў. Фота: komkur.info

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, кіраўнік бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў адпушчаны на свабоду.

Міхалькоў старэйшы заставаўся апошнім з фігурантаў справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з ліку “патрыётаў”. Перад гэтым, 29 красавіка, з СІЗА-1 быў вызвалены яго сын Ян Міхалькоў.

Нагадаем, Мікалай Міхалькоў быў затрыманы 24 сакавіка і першапачаткова знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яму было афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пасля ён быў пераведзены ў СІЗА-1 на Валадарскага. Дададзім, што ён з'яўляецца адным з трох фігурантаў справы, якім не было прад'яўлена дадатковае абвінавачванне, звязанае з незаконным узброеным фармаваннем.

Такім чынам, за кратамі застаюцца 17 фігурантаў справы, сярод якіх 16 асобаў, чые імёны звязваюць з дзейнасцю былой арганізацыі “Белы легіён”, і актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства