viasna on patreon

Міхаіл Жамчужны: Збіраюся падаваць сустрэчны іск на адміністрацыю калоніі ў Навасадах

2017 2017-05-17T08:19:17+0300 2017-05-17T08:37:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzny_sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Днямі стала вядома, што палітвязень Міхаіл Жамчужны пераведзены ў папраўчую калонію №11 у Ваўкавыску, зараз ён знаходзіцца там у каранціне.

Нагадаем, не так даўно ў Барысаўскім раённым судзе разглядалася прадстаўленне адміністрацыі калоніі ў Навасадах, дзе да гэтага адбываў пакаранне Міхаіл Жамчужны, аб пераводзе яго на турэмны рэжым утрымання. Але справа была спыненая ў сувязі з тым, што адміністрацыя адклікала напярэдадні судовага пасяджэння сваё прадстаўленне.

Пасля гэтага стала вядома, што палітвязень пераведзены з папраўчай калоніі ў Навасадах у Ваўкавыскую калонію, адкуль ён днямі і даслаў ліст праваабаронцу Леаніду Свеціку.

“Зараз Міхаіл знаходзіцца ў каранціне, – распавёў сайту palitviazni.info праваабаронца. – Піша, што з Навасадаў у Ваўкавыск яго везлі цэлы тыдзень. За гэты час было пяць этапаў, ехаў у трох сталыпінскіх вагонах, пабываў у двух турмах і ІЧС Барысава. Адзначае, што ў гэты перыяд шмат размаўляў з іншымі зняволенымі і высвятліў для сябе, што яго імя карыстаецца пэўнай вядомасцю”.

“Многія падтрымлівалі, дапамагалі чым маглі,– паведамляе Міхаіл Жамчужны. – А ў калоніі ў Ваўкавыску мяне ўжо чакалі, бо, як стала вядома пазней, была праведзена суадносная работа сярод зняволеных і сярод супрацоўнікаў папраўчай установы. Зараз знаходжуся ў дастаткова складаных умовах, але паспрабую адаптавацца і да іх”.

Перавод у Ваўкавыскую калонію палітвязень расцэньвае, як перамогу над адміністрацыя калоніі ў Навасадах.

“Перавод у Ваўкавыскую калонію – гэта мая маленькая перамога, – піша ён. – Гэта прызанне таго, што ўсе тыя спагнанні, якія мне выносіла адміністрацыя калоніі ў Навасадах, былі незаконнымі. Я даказаў у судзе ўсе фальсіфікацыі па парушэннях, якія мне прыпісвала адміністрацыя. Фактычна гэта, напэўна, і стала нагодай для таго, што мяне перавялі не на турэмны рэжым, а ў іншае месца”.

Міхаіл Жамчужны дадае, што ён збіраецца падаць сустрэчны іск у суд на адміністрацыю калоніі ў Навасадах “за незаконнае ўтрыманне ў ШІЗА, ПКТ і рознага кшталту правакацыі”.

***

Заснавальнік “Платформ Інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаныпалітычным зняволеным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства