viasna on patreon

У Гомелі пасля санкцыянаванага мітынгу былі затрыманыя журналісткі і палітычны актывіст Дапоўнена

2017 2017-05-01T15:43:54+0300 2017-05-01T22:48:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/larysa_shchyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская

Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская

Журналісткі Марына Драбышэўская і Ларыса Шчыракова, якія супрацоўнічаюць з Белсатам, былі затрыманыя ў Гомелі пасля санкцыянаванага мітынгу 1 траўня. Падставы затрымання ім не тлумачылі.

Яшчэ раніцай Марына Драбышэўская паведамляла пра тое, што за яе кватэрай вялося вонкавае назіранне, аднак ёй удалося пазбегнуць затрымання. На мітынгу журналістка вяла стрым.

«Мы ішлі разам пасля мітынгу, – кажа адзін з удзельнікаў акцыі Андрэй. – Марына меркавала, што яе могуць затрымаць. За кінатэатрам “Юбілейны” да нас падʼехаў міліцэйскі УАЗік, адтуль выйшлі два супрацоўніки. Адзін з іх прадставіўся як старэйшы лейтэнант Шуляк і запрасіў Марыну праехаць з імі».

Падставу для затрымання Драбышэўскай не патлумачылі. Зараз журналістка знаходзіцца ў Чыгуначным РАУСе.

Ларыса Шчыракова, якая таксама вяла стрым на акцыі, у інтэрвʼю Белсату паведаміла, што, калі ўжо сыходзіла з мітынгу, да яе падʼехала міліцэйская машына, адтуль выскачылі два супрацоўнікі і зацягнулі яе ў аўто. Падчас затрымання супрацоўнікі міліцыі не прадставіліся і нічога не патлумачылі Шчыраковай.

Журналістка правяла больш за гадзіну ў Чыгуначным РАУСе, дзе на яе быў складзены пратакол па арт. 22.9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».

Таксама інтэрнэт-выданне naviny.by паведамляе, што пасля мітынгу быў затрыманы намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў

Нагадаем, што ў нядзелю ў Гомелі быў затрыманы таксама журналіст Яўген Меркіс. 2 траўня яго будуць судзіць нібыта за дробнае хуліганства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства