Яшчэ сямі фігурантам справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” прад’яўлены абвінавачванні
https://spring96.org/be/news/86647
2017
2017-04-05T17:10:41+0300
2017-04-05T17:10:41+0300
2017-04-05T17:51:46+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sprava.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, абвінавачванні па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса прад’яўлены яшчэ сямі фігурантам справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.
Гэта датычыцца Віктара Данілава, Андрэя Дундукова, Андрэя Комліка-Ямаціна, Мікалая Міхалькова, Яна Міхалькова, Дзмітрыя Новіка і Цімура Пашкевіча. Усе, акрамя кіраўніка бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалая Міхалькова, былі затрыманыя 21 сакавіка, ён - 24 сакавіка.
Таксама праваабаронцам стала вядома, што без абвінавачванняў 31 сакавіка з СІЗА №1 быў адпушчаны Юрый Гурын.
Такім чынам, у спісе фігурантаў па справе "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” застаецца 21 чалавек, вядома пра прад’яўленне абвінавачванняў 17-ці з іх.