viasna on patreon

Следчы Камітэт перанакіраваў заяву аб збіцці назіральніка ў ГУУС

2017 2017-04-01T15:08:34+0300 2017-04-03T12:08:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aliaksej_lojka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Лойка

Аляксей Лойка

26 сакавіка, знаходзячыся ў шпіталі хуткай дапамогі, назіральнік ПЦ “Вясна” Аляксей Лойка накіраваў заяву ў Следчы Камітэт аб збіцці амапаўцамі, якое адбылося напярэдадні, падчас налёту на офіс праваабарончай арганізацыі. 30 сакавіка Аляксей атрымаў адказ, з якога вынікае, што УСК па г. Мінску перанакіравала заяву ў ГУУС Мінгарвыканкаму.

Нагадаем, 25 сакавіка Аляксей Лойка разам з іншымі назіральнікамі, праваабаронцамі і журналістамі знаходзіўся ў офісе “Вясны” на інструктажы па маніторынгу акцыі да Дня Волі, калі ў офіс уварваліся людзі ў цывільным і АМАП. Аляксея, які стаяў ля ўваходных дзвярэй і адчыніў іх дзяўчыне (якая ўжо ў памяшканні нацягнула форменную шапку), выцягнулі на лесвічную пляцоўку і моцна ўдарылі аб бетонную пліту, у выніку чаго ён атрымаў закрытую чэрэпна-мазгавую траўму.

Пасля знаходжання ў Першамайскім РАУС, куды адвезлі ўсіх затрыманых на офісе “Вясны”, Аляксея Лойку даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі. Адтуль ён будзе выпісаны толькі на наступным тыдні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства