viasna on patreon

Судовую эстафету пераняла Гародня: сёння - 13 адміністрацыйных судоў Дапоўнена

2017 2017-03-14T13:39:00+0300 2017-03-14T15:46:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garodnia-19-liutaga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Марш недармаедаў”19 лютага. Фота: Hrodna.life

"Марш недармаедаў”19 лютага. Фота: Hrodna.life

Пераляканыя гарадзенскія ўлады вырашылі збіць пратэстны настрой гарадзенцаў масавымі судовымі працэсамі. Па інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, на 14 сакавіка прызначаны разгляд адразу 13-ці адміністрацыйных спраў.

Пачынаючы з 10 гадзін раніцы ў судзе Ленінскага раёна Гародні будуць слухацца наступныя справы:

сябраў БХД Вольгі і Сяргея Верамеенкаў, Антона Вайцехава, Галіны Ламашэвіч, Аляксандра Абуховіча, сябраў АГП Ежы Грыгенчы і Мікалая Саляніка, сябра БНФ Вадзіма Саранчукова, сябра БСДП Анатоля Мышкевіча - усе з Гародні, сябра АГП Віталя Гуляка з Ваўкавыску і сябра АГП Ірыны Давідовіч з Іўя.

Усе яны атрымалі позвы у суд за акцыю "Марш недармаедаў”, якая прайшла 19 лютага. Усяго супрацоўнікамі міліцыі складзена 11 пратакалоў аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 па розных яго частках.

“Не выключана, што ў судзе ўсплывуць і іншыя пратаколы”, - паведамляюць гарадзенскія праваабаронцы.

Нiбыта у Гароднi яшчэ два падсудныя -  В. Гузевiч i Яўген Браун. Такiм чынам 13 чалавек.

Гародня. Актывісты бяруць на суд ежу ў чаканні арышту. Фота БелСАТ.
Гародня. Актывісты бяруць на суд ежу ў чаканні арышту. Фота БелСАТ.

Суды пачаліся. Ежы Грыгенча заявiу адвод суддзi Алене Пятровай, суддзя яго адхiлiла.

Суддзя  Наталля Козел разглядае справы ў адносінах да Сяргея Верамеенкі па ч. 3 арт. 23.34, Аляксандра Абуховiча па ч. 3 арт. 23.34, Антона Вайцехава па ч. 1 арт. 23.34. 

Сведкам на ўсіх судовых працэсах праходзіць старэйшы лейтэнант Аляксей Вайцешка.

Сябра АГП Мікалай Салянік заявіў адвод суддзі Руслану Гурыну, але адвод судом не быў задаволены.

Падсудны цытуе Канстытуцыю, артыкулы, якія гарантуюць правы грамадзян на мірныя сходы і мітынгі:

«Што я парушыў з гэтай Канстытуцыі? Я вінаваты, што выбіраў гэтага чалавека на прэзыдэнта і прашу прабачэньня ва ўсіх, хто тут прысутнічае. Мне крыўдна за краіну. Я ганаруся, што быў на гэтым мітынгу, хоць і трапіў туды выпадкова», - запытваецца пенсіянер.

Віталь Гуляк паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

Перапынак да 12. У зале прысутнічае нейкі "прадстаўнік", суддзя фармальна задае пытанні. Але відаць, што ці КДБшнік або ад іх. Вангую: мяне, Іру Давідовіч і адсутнага хлопца (у адным з намі зале) - штрафы, астатнім - суткі будуць.

Vital Huliak

Суддзя Дзмітрый Бубенчык на сёння "адстраляўся": асудзiў Вiталя Гуляка да штрафу ў 30 базавых велічынь, Iрыну Давiдовiч - да 15 базавых велічынь. В. Гузевiч у суд сёння не з'явiўся, яго нiхто не ведае.

Суддзя Руслан Гурын аштрафаваў Галiну Ламашэвiч на 7 базавых велічынь, Мiкалая Салянiка - на 8 базавых велічынь, Вольгу Верамеенку -  на 15 базавых велічынь, а Вадзiма Саранчукова асудзіў да 13 сутак адміністрацыйнага арышту.

Вадзiм Саранчукоў у судзе
Вадзiм Саранчукоў у судзе

У залі прысутнічала каля 25 чалавек, якія гучна скандавалi: "Ганьба суддзю Гурыну!"

У судзе абедзенны перапынак, аднак Вадзім Саранчукоў хоча падаць заяву аб выдачы яму матывіровачнай часткі пастановы, а міліцыянты хочуць забраць яго ўжо ў ізалятар.
Iдзе спрэчка паміж імі.


Такiм чынам асуджанаму перашкаджаюць падаць заяву, але прысутныя людзi не даюць забраць Саранчукова пакуль ён яе не падасць.

Суддзя Алена Пятрова абвесцiла рашэннi па трох чалавеках у 14.10:  Ежы Грыгенчу асудзіла да адміністрацыйнага арышту да 13 сутак, Яўгена Браўна - да штрафу ў 15 базавых велічынь, Анатоля Мышкевiча - да 25 базавых велічынь.

Суддзя Наталля Козел асудзiла Сяргея Верамеенку да 15 сутак арышту, Антона Вайцехава да 15 базавых велічынь штрафу, Аляксандра Абуховiча да 20 базавых велічынь штрафу.

Сяргей Верамеенка з жонкай Вольгай у судзе
Сяргей Верамеенка з жонкай у судзе

Правабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з заявай, у якой заклікае ўлады спыніць пераслед грамадзян краіны за рэалізацыю імі права на мірны пратэст і выказванне свайго меркавання

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства