viasna on patreon

Грамадзкі актывіст з Баранавічаў звярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН

2017 2017-02-02T12:52:00+0300 2017-02-10T12:55:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rygor-gryk-baranavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык.

Рыгор Грык.

30 студзеня грамадскі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык звярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Пра гэта паведамляе “Берасцейская Вясна”.

Справа тычыцца падзей двухгадовай даўніны. Яшчэ ў 2015 годзе падчас выбараў прэзідэнта 2015 года у перыяд агітацыі выбаршчык Рыгор Грык агітаваў за свой выбар, кандыдатку ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Таццяну Караткевіч.

Здавалася адпаведна выбарчага заканадаўства кожны выбаршчык мае права агітаваць “за” ці “супраць” адпаведных кандыдатаў.

Але як кажуць: “Закон - што дышла...” Выбаршчыка прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне ч.2 арт. 23.34 КаАП “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве” і пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічынь (на той момант 4,5 млн. бел. рублёў).

Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша кажа:

«Мы прайшлі ўсе ўнутраныя суды, у тым ліку звярталіся ў Вярхоўны суд. Гэтым разам мы падрыхтавалі Рыгору Грыку зварот у КПЧ, і зварот гэты ўжо адпраўлены».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства