viasna on patreon

Судовае пасяджэнне па касацыйнай скарзе актывіста з Кобрына

2017 2017-01-13T09:14:10+0300 2017-01-13T09:15:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/meh-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Мех у судзе. Фота: brestspring.com/

Аляксандр Мех у судзе. Фота: brestspring.com/

12 снежня ў Брэсцкім абласным судзе адбылося судовае пасяджэнне па касацыйнай скарзе грамадскага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха.

Як паведамляе "Берасцейская Вясна", У сваёй скарзе Аляксандар Мех прасіў спыніць вытворчасць па справе, і патлумачыў суду што ў пратаколе не пазначана месца правядзення меапрыемства і няма дакладнай спасылкі на закон які я ён парушыў, бо Дзяды пад паняцці «мітынг» і «шэсце» не падпадаюць. Алесь Мех згадаў, што раней у сваіх сведчаннях сведкі-міліцыянты падцвердзілі факт таго, што ён выступаў з прамовай на гістарычную тэму і грамадскі парадак не парушаў. Больш таго пратакол складаўся пазней, у яго адсутнасць, міліцыянты ў пратаколе нават напісалі не ягоны адрас.

Суддзя Святлана Крэмянеўская, згадала, што раней Алесь Мех тройчы за год прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці па арт. 23.34 КаАП.

Алесь Мех патлумачыў суду, што ён як грамадзкі дзяяч, кандыдат ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, мусіць удзельнічаць у грамадзкім жыцці краіны, а велізарныя штрафы, якімі яго абклалі за грамадкую дзейнасць давялі яго да банкрутства, 30 снежня ён быў вымушаны спыніць прадпрымальніцкую дзейнасць праз немагчымасць плаціць падаткі.

Напрыканцы суда Святлана Крэмянеўская вывучыўчы і азнаёміўшыся з матэрыяламі справы, прыйшла да высновы, што пакаранне накладзенае пастановай Кобрынскага раённага суда (штраф ў памеры 50 базавых велічынь) законнае і абгрунтаванае, і пакінула яе без зменаў і задавальнення.

Пасля суда Грамадзкі актывіст Алесь Мех так пракаментаваў рашэнне суда:

“У краіне мэтанакіравана асобамі якія стаяць за рашэннямі падобных судоў, знішчаецца дзяржаўнасць, праводзіцца зачыстка тых, хто адстойвае незалежнасць краіны. З маёй кропкі гледжання, гэткія рашэнні прымаюцца на карысць расейскім інтарэсам па паглынанні Беларусі. Гэтыя суды праява змовы і дзяржаўнай здрады!”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства