Прысуд Эдуарду Пальчысу могуць вынесці ў пятніцу Дапоўнена
Прысуд па справе Эдуарда Пальчыса будзе абвешчаны ў пятніцу, 28 кастрычніка, у Мінскім гарадскім судзе. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў Павел Севярынец.
Сёмы дзень запар разам з іншымі актывістамі ён ладзіць пікет у падтрымку Пальчыса каля будынка суда.
«На сераду і чацвер абвешчаны перапынак, а прысуд будзе абвешчаны ў пятніцу», — сказаў Севярынец.
Сёння, аб 11-й, нягледзячы на моцны дождж, каля будынка суда было 10 актывістаў, паведаміў Севярынец.
А 16.00 ў "судзе" над Пальчысам - апошняе слова Эдуарда. Паводле нашай інфармацыі, пракурор запрасіў для хлопца рэальны турэмны тэрмін - 3,5 гады. Нягледзячы на дождж, 14 чалавек прыйшлі сёньня да суда скандаваць. Прамоклі да ніткі, але падтрымка была самая гучная. Запрашаю сёньня а 16.00 на Дуніна-Марцінкевіча 1-3.
Апошняе слова на судзе Эдуарда Пальчыса.
***
25-гадовы Эдуард Пальчыс (блогер Джон Сільвер, стваральнік сайта 1863.com) абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў па ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы ці розні) і ч.2 арт. 343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусі.