viasna on patreon

Суд над Эдуардам Пальчысам: пікет і пратаколы

2016 2016-10-24T12:18:52+0300 2016-10-24T12:29:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2016-10-24-palchys.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет салідарнасці з Эдуардам Пальчысам 24 кастрычніка 2016 года. Фота Радыё Свабода.

Пікет салідарнасці з Эдуардам Пальчысам 24 кастрычніка 2016 года. Фота Радыё Свабода.

Раніца 24 кастрычніка каля Мінскага гарадскога суда, дзе працягваецца судовы працэс па справе Эдуарда Пальчыса, пачалася са складання пратаколаў на ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з блогерам, якому пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі за артыкулы на сайце 1863x., якія суд раней прызнаў «экстрэмісцкімі». 

Эдуард Пальчыс абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў па ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы ці розні) і ч.2 арт. 343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусі.

Пратаколы правапарушэнняў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на гэты час складзены на актывістаў Паўла Севярынца, Зміцера Дашкевіча, Максіма Вінярскага, Леаніда Кулакова, Алеся Макаева, Сяргея Пальчэўскага і Наталлю Басалыгу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства