viasna on patreon

На Гомельшчыне забароненыя пікеты ў абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі

2016 2016-10-21T17:46:41+0300 2016-10-21T18:01:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі гарвыканкам.

Гомельскі гарвыканкам.

Адміністрацыі раённых цэнтраў Гомельшчыны забаранілі праводзіць на цэнтральных плошчах сваіх гарадах пікеты, якія планавалася правесці з 20 па 23 кастрычніка з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці на неабходнасць абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.

Такое рашэнне ў адносінах да ініцыятывы актывістаў Гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы прынялі Добрушскі, Чачэрскі, Жлобінскі, Веткаўскі, Лоеўскі, Брагінскі, Хойніцкі, Буда-Кашалёўскі і Кармянскі райвыканкамы.

Асноўная прычына адмовы – заяўленая месца правядзення. Дазволенымі месцамі для  правядзення масавых мерапрыемстваў у райцэнтрах практычна ва ўсіх выпадках вызначаныя стадыёны пасёлкаў, а заяўнікі збіраліся правесці акцыі на цэнтральных плошчах. Таксама райвыканкамы Кармянскага, Хойніцкага і Буда-Кашалёўскага раёнаў адмовілі заяўнікам па прычыне таго, што тыя не падалі дамовы на ахову масавых мерапрыемстваў, іх медыцынскае абслугоўванне і вываз смецця.  Акрамя таго, у Ветцы чыноўнікі, спасылаючыся на сваё рашэнне, запатрабавалі ад заяўніка Васіля Палякова яшчэ і аплату паслуг міліцыі, хуткай дапамогі ды мясцовых камунальнікаў.

У райцэнтрах забаронена праводзіць пікеты на цэнтральных плошчах, хоць базавы закон аб масавых мерапрыемствах гэта забараняе толькі бліжэй чым 50 метраў да будынкаў райвыканкамаў. Нам таксама не зразумела, чаму, напрыклад, у Чачэрску ды Жлобіне пікеты можна праводзіць бясплатна, а ў Ветцы за грошы", - кажуць заяўнікі.

Адмовы ў правядзенни пікетаў праваабаронцы абскарджваюць ў раённых судах.

Кіраўнік ГЦСТ Леанід Судаленка нагадаў, што ў мінулым годзе актывістам удалося абскардзіць у судзе незаконнае рашэнне адміністрацыі Хойнікаў па адмове ў правядзенні мірнага сходу.

 “Гэтай акцыяй мы хочам “пратэставаць” чыноўнікаў гомельскага рэгіёну на прадмет разумення канстытуцыйнага права грамадзян на мірныя сходы і выказванне меркавання”, - дадаў Леанід Судаленка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства