viasna on patreon

Добрушскія ўлады забаранілі пікет у абарону суверэнітэту

2016 2016-10-17T16:22:40+0300 2016-10-17T16:26:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dobrush-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Цэнтральная плошча ў Добрушы. Фота: http://www.holiday.by

Цэнтральная плошча ў Добрушы. Фота: http://www.holiday.by

Добрушскі райвыканкам забараніў актывісткам Гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы (ГЦСТ) Наталлі Шчукінай і Але Раманчык правесці на цэнтральнай плошчы райцэнтра пікет, які тыя заявілі з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці на неабходнасць абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі на 21 кастрычніка. Пра гэта паведамляе “Гомельская Вясна”.

Прычына адмовы - заяўнікі не падалі дамовы на ахову масавага мерапрыемства, яго медыцынскае абслугоўванне і вываз смецця. Акрамя таго, рашэннем чыноўнікаў месцам правядзення масавых мерапрыемстваў у райцэнтры вызначана адзінае месца на ўскраіне пасёлка, у той час як у заяўцы была пазначана цэнтральная плошча “на адлегласці, не бліжэй за 50 метраў да будынка райвыканкама”.

“У райцэнтры Добруш усталяваны такі ж парадак правядзення мірных сходаў, як і па ўсёй краіне, які проста немагчыма выканаць. Так, на пікеце з некалькіх чалавек павінна дзяжурыць брыгада хуткай дапамогі, нарад міліцыі і група дворнікаў. З усімі гэтымі службамі патрабуецца заключыць дамовы загадзя, што каштуе немалых грошай. І пасля таго, як дагаворы заключаны, усё роўна адмаўляюць у правядзенні мірнага сходу", - абураюцца жанчыны.

Варта адзначыць, што заяўкі на правядзенне серыі аналагічных пікетаў ГЦСТ запланаваў правесці напрыканцы кастрычніка ў 15 райцэнтрах гомельскага рэгіёну. Добрушскія чыноўнікі следам за Кармою ўжо другія, дзе забаронены пікеты, за імі, як мяркуюць праваабаронцы, “падцягнуцца” і іншыя рэгіёны.

“У мінулым годзе ў Хойніках нашаму актывісту таксама было адмоўлена ў правядзенні мірнага сходу, а калі мы пайшлі ў суд, суддзя нечакана стаў на наш бок, прызнаўшы забарону незаконнай. Гэтай акцыяй мы хочам “пратэставаць” чыноўнікаў гомельскага рэгіёну на прадмет разумення канстытуцыйнага права грамадзян на мірныя сходы і выказванне меркавання”, - дабавіў кіраўнік ГЦСТ Леанід Судаленка.

Адмову ў пікеце праваабаронцы абскардзілі ў судзе Добрушскага раёну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства