viasna on patreon

Магілёўская абласная друкарня адмовілася друкаваць улёткі кандадатаў ад АГП без узгаднення

2016 2016-08-18T21:02:56+0300 2016-08-18T21:03:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cenzura-0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Магілёўскай абласной узбуйненай друкарні імя С.Собаля дзейнічае цэнзура, заявіў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў.

Паводле Шанцава, які зарэгістраваны кандыдатам ад АГП па Магілёўскай сельскай выбарчай акрузе №88, супрацоўнікі друкарні адмовіліся друкаваць агітацыйныя ўлёткі яго і яго паплечніка, які балатуецца па Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе №87, Сяргея Смалякова. 

"Сёння я аддаў ім арыгінал-макет - свой і Смалякова на флэш-карце. Супрацоўніца стала заказаў яго раздрукавала, а потым кажа: "Я вас памятаю па мінулым разе, як мы вам адмовіліся друкаваць, мне танней будзе, калі я лепей узгадню". Я сказаў, што на ўзгадненне ў іх няма права, але яна адказала, што друкаваць не будзе, пакуль не ўзгодніць", - распавёў Уладзімір Шанцаў.

Ён адзначыў, што закон абавязвае яго прадаставіць раздрукаваную ўлётку, і там няма ўказання аб нейкім узгадненні тэкста. "Яны прапанавалі мне раздрукаваць улётку самому, хоць я не маю на гэта ліцэнзіі", - распавёў Шанцаў, які як індывідуальны прадпрымальнік аказвае друкарскія паслугі.

"Будзем раіцца, што рабіць. Нягледзячы на тое, што яна адзначыла, што гэта не адмова, а ўзгадненне, гэта усё роўна супрацьзаконна, бо з'яўляецца цэнзурай", - заявіў апазіцыйны палітык.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства