viasna on patreon

Светлагорская акруговая камісія не хоча друкаваць біяграфію кандыдата цалкам, бо лічыць яе агітацыяй

2016 2016-08-17T14:55:25+0300 2016-08-17T14:56:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Ляшэнка, Светлагорск.

Юрый Ляшэнка, Светлагорск.

У Светлагорскай акруговай камісіі ўзніклі пытанні да біяграфіі кандыдата ў дэпутаты Юрыя Ляшэнкі. Па словах кандыдата, акруговая камісія не хоча друкаваць яго біяграфію цалкам, у тым выглядзе, як ён прадставіў у камісію, бо лічыць яе агітацыяй. «Прычапіліся да маёй біяграфіі. Маўляў, калі я пішу, што займаюся грамадскай дзейнасцю, ствараю працоўныя месцы, дапамагаю інвалідам і іншым неабароненым катэгорыям грамадзян – то гэта агітацыя, а не біяграфія! У камісіі сказалі, што мая біяграфія не павінна адрознівацца ад біяграфій іншых кандыдатаў, але гэта нонсэнс! Яны абяцаюць выразаць частку маіх дадзеных», - адзначыў Юрый Ляшэнка.

Зараз перамовы з акруговай камісіяй працягваюцца, але камісія запэўнівае, што ў такім выглядзе, як падаў кандыдат, біяграфія не будзе надрукавана.

У звестках пра сябе Юрый Ляшэнка падае, што займаецца прадпрымальніцтвам, стварыў у Светлагорску два транспартныя прадпрыемствы, і адпаведна – забяспечыў мясцовых жыхароў працоўнымі месцамі, з“яўляецца старшынёй і заснавальнікам дабрачыннага таварыства «Предтеча», узначальвае мясцовую суполку прафсаюзу «Салідарнасць», працаваў ва ініцыятыўнай групе супраць будаўніцтва заводу беленай цэлюлозы, і таксама – старшыня рэгіянальнага прадстаўніцтва Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў. У біяграфіі кандыдат адзначаў, што не на словах, а на справе дапамагае эканоміцы раёну, змагаецца за інтарэсы мясцовых жыхароў перад чыноўнікамі, абараняе экалогію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства