viasna on patreon

НБП не дазволілі правесці пікет за сумленныя і справядлівыя выбары

2016 2016-08-11T17:49:58+0300 2016-08-12T10:50:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pratest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты  незарэгістраванай Нацыянал-бальшавіцкай партыі падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне пікету ў Кіеўскім скверы 13 жніўня з 14 да 15 гадзін з удзелам не больш за 10 чалавек. І атрымалі адмову.

Як сцвярждае Мінгарвыканкам у сваім адказе, да іх паступіла апавяшчэнні ад кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання і давераных асобаў аб правядзенні масавых мерапрыемствах у мэтах перадвыбарчай агітацыі.

“Дадзеныя апавяшчэнні прадугледжваюць правядзенне такіх мерапрыемстваў на пляцоўцы каля фантану, размешчанага на тэрыторыі Кіеўскага скверу ў названыя вамі дату і час запланаванага пікетавання”, - напісаў Мінгарвыканкам.

Спасылаючыся на арт. 9 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, які забараняе правядзенне адначасова некалькіх масавых мерапрыемстваў у адным месцы, Мінгарвыканкам не даў дазвол пікетаваць актывістам НБП.

“Відавочна, што сваімі дзеяннямі Мінгарвыканкам абвяргае чуткі пра нібыта распачатую "лібералізацыю" палітычнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў. Гэтак жа як і раней атрымаць дазвол ад мінскіх уладаў на правядзенне масавага мерапрыемства з'яўляецца практычна невыканальнай задачай”, - лічаць актывісты.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства