viasna on patreon

У Магілёве вынесена папярэджанне назіральніку ад БХК

2016 2016-08-07T10:00:04+0300 2016-08-07T10:00:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barys-buhel-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Бухель, Магілёў

Барыс Бухель, Магілёў

Старшыня камісіі Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №86 Аляксандр Кажамякін 5 жніўня вынес папярэджанне назіральніку ад Беларускага Хельсінкскага камітэта, праваабаронцу Барысу Бухелю. Пра гэта распавёў сам назіральнік.

Як паведаміў Барыс Бухель, вынесенае папярэджанне з'яўляецца проста помстай Кажамякіна за скаргу, накіраваную ў аблвыбаркам на адмову ў прадастаўленні інфармацыі сябрамі акруговай камісіі.

"Я ў папярэдні раз, калі не было пасяджэння, зайшоў задаць тры пытанні - калі будзе адказ на маю заяву, мне сказалі, што паслана па пошце, калі будзе пасяджанне, таксама сказалі, што будзе аб'ява. Трэцяе пытанне - даведацца колькі здадзена подпісаў і за каго. Мне даваць інфармацыю адмовіліся, я стаў настойваць, сказаў, што гэта публічная інфармацыя", - распавёў Бухель.

Паводле яго, ён пачаў прыводзіць аргументы пра абавязак у прадастаўленні такой інфармацыі, грунтуючыся на артыкуле 13 Выбарчага кодэкса аб адкрытасці і галоснасці выбараў. "Была сакратар камісіі Сафонава. Яна патэлефанавала Кажамякіну. Ён адмовіў. Я пайшоў і напісаў скаргу на адмову ў прадастаўленні інфармацыі ў абласную камісію. І сёння нечакана за тое, што нібыта я гаварыў і тлумачыў 13 артыкул, мне вынесена папярэджанне", - адзначыў праваабаронца, паведаміўшы, што пакуль адказу на сваю скаргу не атрымаў.

Ён таксама паведаміў, што, выносячы папярэджанне на пасяджэнні камісіі, Кажамякін заявіў, што Бухель нібыта публікаваў недзе недакладную інфармацыю. "Пры гэтым ён не патлумачыў, што за інфармацыя, і дзе яна была апублікаваная", - сказаў назіральнік.

Барыс Бухель заявіў пра намер абскардзіць папярэджанне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства