viasna on patreon

Камісія не стала ацэньваць законнасць раздачы плакатаў з інфармацыяй пра прэтэндэнта, бо момант перадачы не быў зафіксаваны на фота

2016 2016-07-24T17:12:28+0300 2016-07-24T17:13:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zodzina-zablocki-plakaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жодзіна. Пікет па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатам Дзмітрыя Заблоцкага.

Жодзіна. Пікет па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатам Дзмітрыя Заблоцкага.

На апошнім паседжанні акруговай камісіі Жодзінскай выбарчай акругі №64 незалежным назіральнікам Аляксеем Лапіцкім было ўзнята пытанне пра законнасць раздачы жодзінцам падчас пікету ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Заблоцкага каляровых прэзентацыйных плакатаў, паведаміў сайт http://licviny.info.

Камісія не стала ацэньваць законнасці такіх дзеянняў сябраў ініцыятыўнай групы, а засяродзілася на тым, што назіральнік не прадставіў фота ці відэадоказаў самога “моманту перадачы выбарчай прадукцыі пікетоўцамі грамадзянам”. Камісія не стала браць пад увагу, што сябры ініцыятыўнай групы не адмаўлялі раздачу матэрыялаў, і гэта было зафіксавана назіральнікам на аўдыё і прадстаўлена камсіі. Як заявіў намеснік старшыні камісіі Уладзімір Цыёлта, не дастаткова таго, што два сябры ініцыятыўнай групы, сярод якіх быў і кіраўнік, на словах пацвердзілі, што “даюць людзям плакаты, калі тыя просяць пра гэта”.

Сябры камісіі не ставілі нават на галасаванне пытанне адносна законнасці дзеянняў сябраў ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Заблоцкага.

Раздача сябрамі ініцыятыўнай групы Дз. Заблоцкага інфармацыйных матэрыялаў пра прэтэндэнта ў кандыдаты была зафіксавана назіралнікам Аляксеем Лапіцкім падчас пікету па зборы подпісаў, якія адбыўся ў Жодзіне 12 ліпеня. Плакаты ўтрымлівалі фотапартрэт і біяграфію прэтэндэнта, гэта была высокаякасна вырабленая паліграфічная прадукцыя, і я на ў дастатковай колькасці была раскладзена на падпісным стале (гл. фота).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства