viasna on patreon

Слонім: БНФ “Адраджэнне” просіць уключыць ва ўчастковыя камісіі сваіх сябраў

2016 2016-07-21T16:03:22+0300 2016-07-21T16:04:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік слонімскай суполкі грамадскай арганізацыі БНФ “Адраджэнне” Павел Севасцьян пісьмова звярнуўся да старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага. У заяве спадар Севасцьян адзначае, што “лічым неабходным уключыць у склад участковых выбарчых камісій слонімскіх сяброў ГА БНФ “Адраджэнне”, што паслужыць гарантыяй справядлівых і чэсных выбараў…Мы спадзяемся, што ў адрозненне ад мінулых выбарчых кампаній, на гэты раз нашы сябры будуць уключаны ў склад участковых выбарчых камісій. Тым болей, што нашы людзі поўнасцю гатовы там шчыра працаваць і прайшлі навучанне па выбарчаму  заканадаўству”.

Заяву з просьбай Павел Севасцьян у чацвер, 21 ліпеня, выслаў старшыні Слонімскага райвыканкама.

Дарэчы, у склад участковых выбарчых камісій Слонімская арганізацыя ГА БНФ “Адраджэнне” мяркуе вылучыць 25 чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства