viasna on patreon

Гродзенскія назіральнікі дамагаюцца магчымасці назіраць за працэдурай праверкі сапраўднасці подпісаў

2016 2016-07-20T14:38:21+0300 2016-07-20T14:39:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Гродзенскія назіральнікі падалі заявы ў адпаведныя акруговыя выбарчыя камісіі з прапановай дазволіць ім у адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці сабраных подпісаў удзельнікамі выбарчай кампаніі. Такія заявы падалі Віктар Сазонаў – у камісію Гродзенскай-Ленінскай выбарчай акругі №52, Раман Юргель – у камісію Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акругі №49, Святлана Рудкоўская – у камісію Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №50.

   Назіральнікі звяртаюць увагу акруговых камісій найперш на артыкул 13 Выбарчага кодэксу, які гарантуе галоснасць пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.

  Трэба адзначыць, што ў час ранейшых выбарчых кампаній гродзенскія акруговыя камісіі не давалі магчымасці паўнавартаснага назірання за праверкай правільнасці пададзеных подпісаў. Цягам бліжэйшых трох дзён назіральнікі чакаюць афіцыйных адказаў камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства