viasna on patreon

Пратакол за ўскладанне кветак да помніка Яна Чачота

2016 2016-07-12T14:32:54+0300 2016-07-12T14:33:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gundar-piket.jpg
Міхась Бернат на ўскладанні кветак да помніка Яну Чачоту ў Баранавічах.

Міхась Бернат на ўскладанні кветак да помніка Яну Чачоту ў Баранавічах.

Свіслацкая гісторыя наконт адміністрацыйнага пакарання за ўскладанне кветак ля помніка каліноўцаў паўтараецца ў Баранавічах. Як толькі матэрыял пра ўшанаванне баранавіцкімі актывістамі беларускага паэта Яна Чачота з’явіўся ў інтэрнэце, да былога стваральніка і дырэктара этнаграфічнага музея Міхася Берната з’явіўся маёр міліцыі Ігар Цівунчык. Ён склаў пратакол на Берната за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства.

Гаворыць Міхась Бернат:

– Вы хоць радаваліся б, што замест смецця кветкі паставілі, радавалі б, што людзі яшчэ нешта ў душы маюць і шануюць сваіх паэтаў, пісьменнікаў, сваіх дзеячоў. Гэта ж цудоўна. Гэта ж не супраць улады, краіны. Гэта як раз тое, што павінна яднаць людзей.

Умяшанне ў культурніцкае жыццё беларусаў старшыня Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі лічыць вынікам наступу „рускага свету”:

– Гэта акупацыя “рускім светам” нашай краіны. Каб не даць беларусам ушанаваць памяць чалавека, які, можна сказаць, адзін з заснавальнікаў нашай дзяржаўнасці, нашай нацыі. Гэта вышэйшай ступені дзікунства.

Паводле старшыні руху “За свабоду” ў Баранавічах Уладзіміра Гундара, з гэтай нагоды актывісты запісаліся на прыём да старшыні гарадскога выканаўчага камітэта 13 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства