viasna on patreon

На Гарадзеншчыне выбары адбудуцца толькі для расейскамоўных жыхароў?

2016 2016-06-22T08:50:42+0300 2016-06-22T11:54:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-sait-ru-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сайт Гродзенскага аблвыканкаму

Сайт Гродзенскага аблвыканкаму

Арыгінальны падыход да інфармавання насельніцтва пра выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дэманструе гарадзенская ўладная вертыкаль. Так, на афіцыйных сайтах Гродзенскага аблвыканкаму  і Гродзенскага гарвыканкаму інфармацыя пра выбары пад адмысловым банерам змяшчаецца толькі на расейскамоўных версіях інтэрнэт-старонак. На беларускамоўных версіях гэтых сайтаў пра выбары ніякай інфармацыі няма зусім, як няма і адпаведнага банера.

Такое грэбаванне чыноўнікамі адной з дзяржаўных моваў яшчэ раз яскрава характарызуе стаўленне чыноўнікаў да беларускай мовы і няпоўнае забеспячэнне дзейснага заканадаўства пра роўнасць дзвюх дзяржаўных моў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства