viasna on patreon

Салігорск: праваабаронца дамагаецца празрыстасці і галоснасці ад мясцовага Савета дэпутатаў

2016 2016-06-06T13:04:50+0300 2016-07-07T17:05:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка дамагаецца адкрытасці, празрыстасці і галоснасці ў працы мясцовага Савета дэпутатаў. Ягонымі першымі дасягненнямі стала апублікаванне спісу дэпутатаў з пазнакамі аб месцы іх працы і займаных пасадах і Рэгламента працы Савета дэпутатаў.

- Паводле заканадаўства дзейнасць органаў мясцовага самакіравання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прынцыпамі галоснасці і адкрытасці. Аднак дагэтуль грамадзяне не маглі пабачыць у публічным доступе Рэгламент працы Савета дэпутатаў. Нават спісу дэпутатаў з пазнакамі аб месцы іх працы і займаных пасадах не было на афіцыйным сайце мясцовых уладаў, - кажа Леанід Мархотка. - У адкрытым доступе гэтая інфармацыя з’явілася толькі пасля майго афіцыйнага звароту з гэтай нагоды. А выбры, між іншым, адбыліся ўжо два гады таму. Цяпер і Рэгламент і спіс дэпутатаў з кароткай інфармацыяй аб іх можна пабачыць анлайн.

У адпаведнасці з апублікаваным Рэгламентам, “сесіі Савета праводзяцца адкрыта і галосна” і “на сесіях Савета могуць прысутнічаць… прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў”. Цяпер Леанід Мархотка, як прадстаўнік Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, дамагаецца прадстаўлення яму такой магчымасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства