viasna on patreon

Замест пікетаў – мыльныя бурбалкі

2016 2016-04-19T22:57:43+0300 2016-04-19T22:58:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-bhd-burbalki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі БХД, якім мясцовыя ўлады не дазваляюць праводзіць пікеты па важных сацыялных праблемах,  вымушаны шукаць новыя формы грамадскай актыўнасці.

18 красавіка ў Віцебску адбыўся перформанс “Бурбалкі  беларускай стабільнасці”. Удзельнікі насамрэч пускалі мыльныя бурбалкі ў мікрараёне Білева. А на пытанні мінакоў, чаму раптам дарослыя людзі займаюцца такой дзіцячай забавай, адказвалі тое ж, што казалі б на забароненых пікетах.

“Усё, што абяцаюць улады наконт паляпшэння, умацавання дабрабыту свайго народу, якому яны служаць"верай і праўдай", - бурбалкі. Бурбалкі – гэта і не збудаваны паліклінічны комплекс  у Білева,  таксама ж – і школа, і дзіцячы садок, якіх дужа бракуе жыхарам новага мікрараёну. Бурбалка - гэта і абяцаная  паліклініка ў раёне  Поўдзень-7,   бурбалка – новы корпус бальніцы ў Оршы,  бурбалка – новая  паліклініка ў Наваполацку - усё гэта бурбалкі. Бурбалкі – гэта няспраўджаныя абяцанні,  вунь яны лятуць, празрыстыя, вясёлкавыя, радуюць вока. Імгненне - і яны зніклі, як ніколі не было”, - патлумачыа сэнс перформансу Таццяна Севярынец.

Праблема медычнага абслугоўвання – ці не самая важная для Беларусі, лічаць актывісты БХД. Але абмеркаваць гэтую праблему з землякамі не дазваляюць мясцовыя ўлады. Так, у Віцебску былі забаронены пікеты ў Першамайскім і Чыгуначным раёнах Віцебска, правядзенне якіх планавалася на 8 красавіка. А ў Оршы быў забаронены пікет супраць  спынення будаўніцтва новага  корпуса шпіталя імя Сямашкі, запланаваны на 6 красавіка.

У такой сітуацыі, калі  немагчыма выйсці на масавую акцыю, не парушыўшы адміністрацыйнага заканадаўства, віцебскія актывісты шукаюць новых формаў працы да прыцягнення ўвагі насельніцтва. Прыкладам, з ліку прыхільнікаў ідэяў БХД стварыўся калектыў “Энтузіясты”, які “перапявае” вядомыя песні з новымі словамі “на патрэбу дня”, робіць відэакліпы да іх і выкладае ў інтэрнэт. Цяжкая сітуацыя з будаўніцтвам новых медыцынскіх аб’ектаў таксама знашла сваё адлюстраванне ў творчасці “Энтузіястаў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства