viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-04-12T13:35:48+0300 2017-10-25T14:56:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка":  Калегія Вярхоўнага суда не задаволіла скаргу Генадзя Якавіцкага на смяротны прысуд; У Беларускім Доме правоў чалавека знялі фільм пра неабходнасць супрацоўніцтва адваката, журналіста і праваабаронцы; Гарадзенскі абласны суд адмовіў у праве стварэння арганізацыі “Матчынага руху 328”, ініцыятары будуць абскарджваць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь.

"Каментар эксперта": Парадак дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднанняў, партыяў, фондаў застаецца складаным і пакідае прастору для адвольнай адмовы ў рэгістрацыі любой новастворанай арганізацыі на малазначных падставах. Органы юстыцыі адмаўлялі ў рэгістрацыі шэрагу грамадзкіх аб’яднанняў, якія цягам 2015 года падавалі дакументы для рэгістрацыі. Юрыст Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі Юры Чаусаваў распавёў пра становішча ў галіне рэгістрацыі некамерцыйных прыватных арганізацый у нашай краіне.

"Асоба": Таццяна Буланава першая жонка асуджанага да смяротнага пакарання Генадзя Якавіцкага. 5 студзеня Мінскі абласны суд вынес першы ў гэтым годзе смяротны прысуд жыхару Вілейкі Генадзю Якавіцкаму, абвінавачанаму па другой частцы артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю" за забойства сваёй сужыцелькі. 8 красавіка калегія Вярхоўнага суда не задаволіла апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання.

У музычных паўзах - Akute.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства