viasna on patreon

Слуцк: папярэдняе судовае паседжанне па справе аб свабодзе мірных сходаў выявіла некампетэнтнасць Прэзідыюма мясцовага Савета

2016 2016-04-07T10:47:12+0300 2016-04-07T10:47:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас папярэдняга судовага паседжання прадстаўнік Слуцкага раённага Савета дэпутатаў адстойваў законнасць блакавання прэзідыюмам нарматворчай ініцятывы мясцовага дэмакратачнага актывіста Віталя Амяльковіча ў падтрымку права на мірныя сходы. Паколькі бакам не ўдалося прыйсці да згоды, было вырашана прызначыць на 19 красавіка судовае разбіральніцтва па справе.

Варта адзначыць, што першапачаткова рашэнне аб адмове ў разглядзе праекта рашэння Віталя Амяльковіча на сесіі Савета было прынята адзінаасобна яго старшынём Віктарам Ражанцом. Скаргі з гэтай нагоды ў пракуратуру і Мінскі абласны Савет дэптутаў плёну не прынеслі. Аднак на папярэдняе судовае паседжанне Слуцкім раённым Саветам дэпутатаў ужо было накіравана рашэнне прэзідыюма па гэтым пытанні, падрыхтаванае папярэдняй датай. Зрэшты, нават гэтае

рашэнне груба парушае артыкул 35 закона “Аб мясцовым самакіраванні”, у адпаведнасці з якім праекты рашэнняў ад грамадзян, выступаючых з нарматворчай ініцыятывай, падлягаюць абавязковаму разгляду менавіта на сесіі Савета з удзелам аўтараў ці іх прадстаўнікоў.

Віталь Амяльковіч спадзяецца, што суд стане на яго бок у гэтай спрэчцы, і праект рашэння “Аб свабодзе мірных сходаў у Слуцкім раёне” ўсё ж будзе разгледжаны мясцовымі дэпутатамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства