viasna on patreon

Суд не задаваліў скаргу былога работніка прадпрыемства “Граніт”, якога звольнілі “за непаслухмянасць”

2016 2016-03-03T15:05:03+0300 2016-03-03T15:05:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tabula-uladzimir-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Табула, Мікашэвічы.

Уладзімір Табула, Мікашэвічы.

Уладзімір Табула, які апошнім часам працаваў інжынерам па ахове працы на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах і быў звольнены ў снежні 2015 года, лічыць скасаванне кантракту незаконным і спарабаваў аспрэчыць яго ў судзе Лунінецкага раёна.

Аднак суд задаволіў толькі невялікую частку скаргі Табулы і абавязаў адміністрацыю прыдпрыемства “Граніт” зрабіць запіс у працоўнай кніжцы, з якога б вынікала, што Уладзімір Табула ў 2014 годзе быў прыняты на пасаду намесніка начальніка аддзела па ахове працы і калі быў звольнены з гэтай пасады.

Сам Табула лічыць такое рашэнне суда непаслядоўным, бо адсутнічае загад аб пераводзе на ніжэйшую пасаду, з якой праз год яго звольнілі. “Я нават у суддзі спытаў: з якой нагоды і з якой пасады мяне звольнілі? Суддзя вымушаны быў прызнаць, што звольнілі на падставе несапраўднага кантракта, але адмовіўся прыняць адпаведнае рашэнне”, - распавёў Уладзімір Табула. Прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей, які абараняе Табулу ў судзе, таксама лічыць, што ў гэтай справе парушана працоўнае заканадаўства і вынесенае рашэнне будзе абскарджана.

Нагадаем, што паводле афіцыйнай версіі, у інжынера па ахове працы Уладзіміра Табулы проста скончыўся кантракт, але сам ён сцвярджае, што падставай да звальнення з’явіліся крытычныя заўвагі, якія былі зробленыя ў справе стварэння належных умоваў працы.

Пасля скасавання працоўнага кантракту паводле ініцыятывы адміністрацыі Табула звярнуўся ў незалежны прафсаюз, дзе атрымаў юрыдычную кансультацыю для падрыхтоўкі скаргі ў суд. Ранейшыя спробы Уладзіміра пазбегнуць звальнення праз разгляду сваёй справы ў камісіі па працоўных спрэчках прадпрыемства і ў дэпартамент Пінскай міжраённай інспекцыі па працы поспехаў не далі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства