viasna on patreon

На прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах звольнілі яшчэ аднаго “непаслухмянага” супрацоўніка

2016 2016-01-14T12:13:22+0300 2016-01-14T12:13:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tabula-uladzimir-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Табула, Мікашэвічы.

Уладзімір Табула, Мікашэвічы.

Паводле афіцыйнай версіі, у інжынера па ахове працы Уладзіміра Табулы проста скончыўся кантракт, але сам ён сцвярджае, што падставай да звальнення з’явіліся крытычныя заўвагі, якія былі зробленыя ў справе стварэння належных умоваў працы.

Уладзімір Табула на розных пасадах адпрацаваў на “Граніце” дванацццаць гадоў і ніколі не меў спагнанняў ад свайго непасрэднага кіраўніцтва. У 2013 годзе ён атрымаў прызначэнне на пасаду інжынера па ахове працы і пераканаўся ў тым, што на прадпрыемстве не ўсё робіцца як належыць у справе бяспекі працоўных. Свае заўвагі наконт таго, каб працоўны рэжым на “Граніце” адпавядаў зацверджаным Правілам унутранага распарадку, ён перадаваў у адміністрацыю. “Але там давалі зразумець, што мне не трэба лезці не ў сваю справу, а пасля прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці па надуманай падставе”, - кажа Уладзімір. Яшчэ адной прычынай для звальнення магло быць і тое, што Уладзімір Табула захаваў добрыя адносіны з людзьмі, якія раней працавалі на “Граніце” і былі звольненыя за ўдзел у незалежным прафсаюзным руху.

Пасля скасавання працоўнага кантракту паводле ініцыятывы адміністрацыі Табула звярнуўся ў незалежны прафсаюз, дзе атрымаў юрыдычную кансультацыю для падрыхтоўкі скаргі ў суд. Ранейшыя спробы Уладзіміра пазбегнуць звальнення праз разгляду сваёй справы ў камісіі па працоўных спрэчках прадпрыемства і ў дэпартамент Пінскай міжраённай інспекцыі па працы поспехаў не далі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства