Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка": Чарговы мітынг прадпрымальнікаў прайшоў 22 лютага ў Мінску; Хадайніцтва Алены Танкачовай аб скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь не задаволенае; Гомельскія праваабаронцы пачалі акцыю “Спыні самавольства ў арміі – пратэстуй супраць дзедаўшчыны!”
"Каментар эксперта": 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Пра няроўнасць дзвюх дзяржаўных моў разважае старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла
"Падзея": Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра "Вясна" далучыліся да акцыі Amnesty International, накіраваўшы паслу Азербайджана ў Беларусі зварот у сувязі з пагаршэннем здароўя азербайджанскага вязня сумлення Інтыгама Аліева.
"Час выбараў": Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" накіравалі кіраўніку ЦВК Лідзіі Ярмошынай прапановы, звязаныя са стварэннем экспертнай групы па разглядзе рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па пытаннях удасканалення выбарчага працэсу ў Беларусі.
"Асоба": 15 лютага Мінскі абласны суд прыгаварыў да расстрэлу 31-гадовага ўраджэнца вёскі Мачулішчы Мінскага раёна Сяргея Хмялеўскага. Вядома, што мужчына здзейсніў жорсткае забойства двух і больш асоб. Пра чарговы смяротны вырак у Беларусі распавёў каардынатар кампаніі праваабаронцы супраць смяротнага пакарання Андрэй Палуда.
У музычных паўзах - кампазіцыі Jonny Cash.