Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка": У Баранавічах прадпрымальнікі правялі стыхійны мітынг; Бярозаўскія праваабаронцы судзяцца з мясцовым райвыканкамам за забарону пікета да Дня правоў чалавека; Асуджаны да смерці Генадзь Якавіцкі падаў скаргу ў Вярхоўны суд
"Падзея": У судзе Фрунзенскага раёна г.Мінска 25 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы аб патрыятычных графіці. Па справе «графіцістаў» праходзяць грамадскія актывісты Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі і Вячаслаў Касінераў, якія ў жніўні 2015 года напісалі на будынках горада і на плоце графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе…», а таксама замалявалі сацыяльную рэкламу з выявай супрацоўніка міліцыі.
"Асоба": Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" ужо працяглы час збіраюць ўспаміны і сведчанні былых супрацоўнікаў СІЗА №1 і былых вязняў, сваякоў расстраляных, частка якіх і пакладзеныя ў аснову серыі публікацый “Таямніцы расстрэльнага калідора”, што стартавала на сайце ПЦ "Вясна". Пра гэты праект распавёў каардынатар кампаніі Андрэй Палуда.
У музычных паўзах - ампазіцыі гурта Naka.