viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-12-15T10:04:12+0300 2017-10-25T15:24:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Пракуратура абавязала міліцыю правесці паўторную праверку фактаў паклёпу на гродзенскага журналіста Андрэя Мялешку; Нобелеўская прэмія міру была прысуджаная Туніскай групе за нацыянальны дыялог; 9 снежня ў Азербайджане выпусцілі на свабоду праваабаронцу, дырэктара Інстытута міру і дэмакратыі Лэйлу Юнус.

“Каментар Эксперта”: 9 снежня ў Гданьску ў межах адзначэння Міжнароднага дня правоў чалавека прайшла сустрэча з беларускімі праваабаронцамі Алесем Бяляцкім, Раісай Міхайлоўскай і журналістам Андрэем Пачобутам.

"Падзея": Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычным зняволеным Міхаіла Жамчужнага, заснавальніка цяпер закрытай установы «Платформ інавейшн», якая займалася пытаннямі парушэння правоў людзей, што знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.

"Па-за межамі": Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” наведалі з азнаямленчым візітам  Адэсу. Гэтая паездка стала працягам супольных дзеянняў праваабаронцаў дзвюх краін у межах Беларускай праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне. Мэта гэтага візіту – пашырэнне супрацоўніцтва паміж краінамі і стварэнне агульных праектаў.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Placebo.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства