Лэйла Юнус: «З мяне зрабілі лагерны пыл» (відэа)
9 снежня ў Азербайджане выпусцілі на свабоду праваабаронцу, дырэктара Інстытута міру і дэмакратыі Лэйлу Юнус.
Як паведамляецца на сайце Радыё Азадлыг, бакінскі апеляцыйны суд змяніў меру стрымання ў дачыненні да асуджанай - з турэмнага зняволення на пяць гадоў умоўна. Суд таксама змяніў меру стрымання на пяцігадовы ўмоўны тэрмін яе мужу, палітолагу Арыфу Юнусу, які з 12 лістапада па рашэнні суда з турмы быў пераведзены пад хатні арышт у сувязі з пагаршэннем стану здароўя.
Адзначаецца, што разгляд апеляцыі па справе Юнусаў быў прызначаны на 10 снежня, але затым перанесены на сёння.
У размове з журналістамі пасля суда Лэйла Юнус толькі зазначыла:
«Выступаючы на судзе я сказала, што з мяне зрабілі лагерны пыл ...»
Далей вязень сумлення прачытала вядомае чатырохрадкоўе Цютчава:
Нам не дано предугадать.
Как слово наше отзовется, —
И нам сочувствие дается.
Как нам дается благодать.
Аднак яна замяніла пры гэтым словы "нам сочувствие" на "вам прощение".
Нагадаем, Лэйла і Арыф Юнусы былі арыштаваныя ў ліпені мінулага года. Супраць іх былі вылучаныя абвінавачванні ў махлярстве, незаконным прадпрымальніцтве, ухіленні ад выплаты падаткаў і фальсіфікацыі дакументаў. Распачатая ў дачыненні да праваабаронцаў крымінальная справа аб дзяржаўнай здрадзе была выдзелена ў асобную вытворчасць. У жніўні гэтага года Лэйла Юнус была асуджаная да 8,5, а Арыф Юнус - да 7 гадоў турмы.