viasna on patreon

Назіральнікі ENEMO пералічылі мінусы другога тура мясцовых выбараў ва Украіне

2015 2015-11-17T16:18:00+0300 2015-11-20T18:20:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybary2015-ukrain.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Місія Еўрапейкай сеткі арганізацый па назіранні за выбарамі ENEMO заявіла, што другі тур мясцовых выбараў ва Украіне прайшоў з захаваннем большасці міжнародных стандартаў, аднак ёсць шэраг заўвагаў.

"Другі тур мясцовых выбараў ва Украіне прайшоў у адпаведнасці з большасцю міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, аднак, пэўныя юрыдычныя палажэнні пакідаюць месца для сумневаў і абмеркавання", - заявіў на прэс-канферэнцыі ў аўторак кіраўнік місіі ENEMO Златка Вуявіч, якога цытуе Інтэрфакс-Украіна.

Па словах Вуявіча, гэта тычыцца пытанняў непразрыстага фінансавання выбарчай кампаніі, няроўнага доступу кандыдатаў да СМІ, неаднароднага прадстаўніцтва ўдзельнікаў выбарчага працэсу ў складзе выбарчых камісій.

У той жа час каардынатар доўгатэрміновых назіральнікаў місіі ENEMO Фларын Паэнару адзначыў, што назіральнікі ацанілі працэс галасавання 15 лістапада на "добра" і "вельмі добра" на 98,9% выбарчых участках, і гэта кажа аб паляпшэнні арганізацыі выбараў у другім туры.

Паводле яго слоў, "асноўны момант, які выклікае занепакоенасць - выпадкі подкупу выбаршчыкаў".

Так, мелі месца выпадкі фатаграфавання бюлетэняў, што можа сведчыць аб подкупе выбаршчыкаў.

З тэкстам Заявы аб папярэдніх высновах і заключэннях па выніках мясцовых выбараў ва Украіне можна азнаёміцца ​​на сайце ENEMO.

Нагадаем, 15 лістапада ва Украіне прайшоў другі тур мясцовых выбараў, падчас якога ўкраінцы абіралі мэраў 29 гарадоў. У складзе місіі ENEMO на выбарчых участках у розных рэгіёнах Украіны ажыццяўлялі назіранне прадстаўнікі двух беларускіх арганізацый - Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Беларускага Хельсінкскага камітэта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства