viasna on patreon

БСДП адмоўлена ў правядзенні мітынга ў Дзень барацьбы за годныя ўмовы працы

2015 2015-10-07T11:30:01+0300 2015-10-07T11:30:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bsdpg-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Аляксей Сігаеў.

Са слоў сацыял-дэмакрата, заяўку на мітынг падаваў ён, а таксама старшыня Мінскай абласной арганізацыі партыі Анатоль Сідарэвіч. Мерапрыемства ў выпадку дазволу мусіла адбыцца ў Мінску на плошчы Бангалор 7 кастрычніка.

-          Я патэлефанаваў у Мінгарвыканкам з мэтай даведацца, што з нашай заяўкай. Там мне сказалі, што чакайце адмову па пошце. Аднак ліста мы так і не атрымалі, можа дзе згубіўся па пошце, - кажа Аляксей Сігаеў.

Тым часам стала вядома, што 7 кастрычніка Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне мітынгу незалежным прафсаюзам. Мітынг адбудзецца ў Парку дружбы народаў на плошчы Бангалор насупраць МакДональдса на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Сурганава. Пачнецца мерапрыемства ў 17-00 і скончыцца ў 18-00.

Трэба адзначыць, што прычынай заяўкі на мітынг як сацыял-дэмкаратаў, так і незалежных прафсаюзаў паслужыла істотнае зніжэння ўзроўня жыцця і дабрабыту звычайных грамадзян.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства