viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-06-23T10:53:26+0300 2017-10-25T15:31:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Адбыўся суд над пастарам пратэстанцкай царквы «Праабражэнне» Сяргеем Нікалаенкам; Сябра БСДП (Грамада) Віталь Каліноўскі пакараны штрафам за распаўсюд улётак пра палітзняволеных;Еўрадэпутаты сустрэліся з лідарамі апазіцыйных партыяў у межах двухдзённага афіцыйнага візіту ў Беларусь.

"Каментар эксперта": Міліцыянты адабралі пашпарт у рэжысёркі Вольгі Нікалайчык яшчэ 26 траўня падчас затрымання за перфоманс “касметычка начных ваўкоў” каля расійскай амбасады. Тады Нікалайчык абвінавацілі ў брыдкаслоўі ды супраціўленні міліцыі і асудзілі да арышту на 13 сутак. Але па сёняшні дзень яе так і адправілі для адбыцця пакарання. Сітуацыю каментуе юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна" Наста Лойка.

"Падзея": 16 чэрвеня каардынатары кампаніі незалежнага назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары” сустрэліся з прадстаўнікамі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, якія знаходзіліся з двухдзённым афіцыйным візітам у Мінску. Адной з ключавых тэмаў сустрэчы былі прэзідэнцкія выбары, якія маюць адбыцца ў Беларусі ўвосень.

“Па-за межамі”: Беларускія валанцёры з “Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне” працягваюць сваю дзейнасць у складзе грамадскай дабрачыннай арганізацыі “Станцыя Харкаў”. Яны аказваюць самую разнастайную дапамогу  перасяленцам з часова акупаванай тэрыторыі і раёнаў АТА: прымаюць, грузяць і размяркоўваюць гуманітарную дапамогу,  працуюць на “гарачай лініі”, праводзяць анкетаванні ўцекачоў наконт эфектыўнасці працы мясцовай улады, сабесаў, займаюцца з дзецьмі часова перамешчаных асобаў. Пра надзённыя клопаты перасяленцаў і ўражанні беларускіх валанцёраў распавядае Алег Жлутка.

 У музычных паўзах -  кампазіцыі з новага альбома гурта Rahis.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства