Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Рэкордны штраф атрымала гомельская жуналістка Наталля Крывашэй; На палітвязня Мікалая Дзядка ціснуць праз карцар; 11 чэрвеня адбылася прэзентацыя друкаванага выдання "Хронікі беларускіх палітвязняў".
"Каментар эксперта": У Вярхоўным судзе 10 і 11 чэрвеня разглядалася скарга актывістаў на адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць аб’яднанне «За справядлівыя выбары». На жаль Вярхоўны суд пакінуў рашэнне Мінюста бяз зменаў і скарга актывістаў засталася без задавальнення. Сустаршыня арганізацыі Сяргей Калякін распавядае як прыдзіркі да тэхнічных дэталяў становяцца важнейшым аргументам у нерэгістрацыі аб’яднання.
“Падзея”: Праваабрончая арганізацыя Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязнем сумлення і разглядае прысуд яму як частку доўгатэрміновай кампаніі пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці з боку беларускіх уладаў. Amnesty International заклікае міжнародную супольнасць напісаць звароты на імя Прэзідэнта ды Генеральнага Пракурора Рэспублікі Беларусь і нагадаць ім пра іх абавязальніцтвы ў рамках міжнароднага права паважаць і абараняць права на свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый.
Госць рубрыкі “Асоба”: праваабаронца Наста Лойка. На пачатку чэрвеня Міжнародная федэрацыя за правы чалавека і праваабарончый цэнтр “Вясна” выступілі з сумеснай заявай у якой выказалі занепакоенасць пагаршэннем сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта YAMAYA