viasna on patreon

Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу беспрацоўнага апазіцыянера

2015 2015-05-07T17:10:43+0300 2015-05-07T17:10:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhou-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат па Віцебскай сельскай акрузе №21 ад ПБНФ Леанід Аўтухоў

Кандыдат па Віцебскай сельскай акрузе №21 ад ПБНФ Леанід Аўтухоў

Кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў хацеў дамагчыся адмены рашэння Гарадоцкага райсуду, згодна з якім ён быў аштрафаваны на 5,4 мільёнаў рублёў. "Лепш бы мне далі "суткі", - гаворыць беспрацоўны актывіст.

Уласна, з таго, што ён стаў беспрацоўным, і пачалася справа Леаніда Аўтухова. Ён страціў працу ў 2008 годзе - яго скарацілі перад выбарамі ў Палату прадстаўнікоў, куды ён балатаваўся. З тае пары ён меў больш за 40 спробаў уладкавацца на працу, але гэта яму так і не ўдалося, у тым ліку з дапамогай рэгіянальнага цэнтру занятасці. А потым актывіста знялі з уліку па беспрацоўі - на ягоную думку, беспадстаўна. З-за гэтага ў спадара Аўтухова адбыўся канфлікт з начальнікам раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльным забеспячэнні Пятром Прасолавым: актывіст параўнаў яго з "тэрарыстамі ў Луганску і Данецку", зрабіўшы такі запіс у кнізе заўваг і прапаноў райвыканкаму.

Чыноўнік звярнуўся ў суд, і суддзя Гарадоцкага суду Аляксандра Носава прызнала Леаніда Аўтухова вінаватым у парушэнні артыкулу 23.5 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях за «абразу службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў асобай, не падначаленай па службе». Актывіст не пагадзіўся з пастановай, бо лічыць, што суд над ім быў прадузятым, і суддзя не здолела ўлічыць усе абставіны, каб вынесці справядлівае і кампетэнтнае рашэнне. Леанід Аўтухоў звярнуўся ў абласны суд з просьбай, каб яго справа была разгледжаная паўторна з удзелам іншага суддзі суду Гарадоцкага раёну. Бо спадарыня Носава не задаволіла ніводнага ягонага хаданіцтва і фактычна пазбавіла права на абарону.

Суддзя Віцебскага абласнога суду Святлана Іванова не падтрымала пазіцыю актывіста. Яна пастанавіла, што пакаранне, вынесенае суддзёй суду Гарадоцкага раёну, цалкам законнае і нават адносна невялікае – 30 базавых велічынь, тады як адміністрацыйнае заканадаўства прадугледжвае штрафы па дадзеным артыкуле да 50 базавых велічынь.

Леанід Аўтухоў, які ўж шмат гадоў не мае працы і жыве з уласнай гаспадаркі, прасіў замяніць пакаранне штрафам на адміністрацыйны арышт. Але абласны суд адмовіў, спаслаўшыся на тое, што ў касацыйнай інстанцыі не можа быць ужытае пакаранне, больш строгае за прызначанае судом першай інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства