viasna on patreon

Гарадок: актывіста збіраюцца судзіць за абразу чыноўніка

2015 2015-03-12T16:43:47+0300 2015-03-12T16:43:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhou-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат па Віцебскай сельскай акрузе №21 ад ПБНФ Леанід Аўтухоў

Кандыдат па Віцебскай сельскай акрузе №21 ад ПБНФ Леанід Аўтухоў

Гарадоцкі актывіст Леанід Аўтухоўпараўнаў чыноўніка з "тэрарыстам у Луганску і Данецку". Запіс з такімі словамі ён пакінуў у кнізе скаргаў рэгіянальнага цэнтру занятасці, абураны паводзінамі кіраўніка ўстановы Пятра Прасолава. Чыноўнік напісаў заяву ў міліцыю.

12 сакавіка ў сябра Партыі БНФ Леаніда Аўтухова ўзялі тлумачэнні. Паводле ягоных слоў, справу рыхтуюць для перадачы ў суд.

"Участковы інспектар Уладзімер Касноў паведаміў мне, што кіраўнік цэнтру занятасці напісаў скаргу пра абразу. Міліцыя распачала адміністрацыйную справу па артыкул 9.3 "Абраза, свядомае прыніжэнне гонару і годнасці, выказанае ў непрыстойнай форме". Але я не лічу, што тут мела месца нейкая непрыстойнасць. Кніга скаргаў для таго і існуе, каб вышэйшае начальства рэагавала на тое, што там выкладзена. А я напісаў, што 13 лютага, калі я прыйшоў у цэнтр занятасці, кіраўнік установы паводзіў сябе груба, "як тэрарысты ў Луганску і Данецку". На мой погляд, мела месца і парушэнне заканадаўства: мяне незаконным чынам знялі з уліку па беспрацоўі. Падчас разбіральніцтва па гэтым пытанні і здарыўся інцыдэнт. Па гэтых фактах я яшчэ месяц таму падаў скаргу ў пракуратуру," – распавёў Леанід Аўтухоў.

Актывіст не выключае, што пададзеная ў міліцыю скарга за абразу – гэта помста кіраўніка цэнтру занятасці. Бо пракуратура праводзіць праверку працы ўстановы. Леанід Аўтухоў паведаміў пракурору, што цэнтр занятасці прапануе беспрацоўным вакансіі, якіх насамрэч не існуе. І таму непасрэдна на прадпрыемствах у працаўладкаванні або адмаўляюць, або прапануюць іншую працу. Якая, прыкладам, не адпавядае кваліфікацыі, ці працаваць трэба за дужа нізкі заробак

Спадар Аўтухоў быў вымушаны некалькі разоў адмовіцца ад прапанаванай працы, бо з цэнтру занятасці яго накіроўвалі на адну пасаду, а на месцы прапаноўвалі зусім іншую. Пасля трох такіх няўдалых спробаў з цэнтру занятасці яму паведамілі, што ён парушыў правілы, і цяпер яго здымаюць з уліку па беспрацоўі. Атрыманае ім пісьмовае папярэджанне пра зняцце з уліку датавалася 23-м студзеня, але ў ім гаварылася, што з уліку Леаніда Аўтухова знялі яшчэ 14 студзеня. Каб удакладніць даты, а галоўнае, выказаць сваю нязгоду, 13 лютага ён прыйшоў у цэнтр занятасці, як рабіў гэта штомесяц.

"Гэты дзень быў прызначаны падчас майго мінулага візіту. Пакуль мы высвятлялі з супрацоўніцай цэнтру, на якой падставе мяне знялі, у нашу размову ўмяшаўся Пётр Прасолаў. Ён паводзіў сябе груба, крычаў, і я вырашыў зрабіць запіс пра гэта ў кнізе скаргаў. Гэта маё законнае права – скардзіцца. І я хацеў, каб на грубыя паводзіны чыноўніка была адпаведная рэакцыя ягонага кіраўніцтва – каб яму патлумачылі, што так рабіць недапушчальна," – гаворыць Леанід Аўтухоў.

Калі суд прызнае параўнанне з "тэрарыстам у Луганску і Данецку" абразай, Леанід Аўтухоў можа быць аштрафаваны на суму да 20 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства