viasna on patreon

Бабруйск: рэканструкцыя дзіцячай бальніцы зноў адкладаецца з-за адсутнасці фінансавання

2015 2015-04-29T13:24:56+0300 2015-04-29T13:24:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-balnica-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску працягваецца эпапея з рэканструкцыяй дзіцячай бальніцы. Будынак 1963 года даўно не бачыў рамонту і знаходзіцца ў жаласным стане. Мясцовыя актывісты кампаніі "Гавары праўду" вядуць з чыноўнікамі працяглую перапіску, у апошніх афіцыйных адказах шматдзетнаму бацьку Уладзіміру Шчарбатых абяцалася, што рэканструкцыя пачнецца не пазней за першы квартал бягучага года. Але на парозе ўжо травень, а зрухаў у будынку не назіраецца. Нагадаем, што гэта адзіная ў горадзе дзіцячая бальніца. Яна абслугоўвае таксама пяць прылеглых раёнаў - Бабруйскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Асіповіцкі і Глускі.

Калі пачнецца доўгачаканы рамонт, невядома. Усе неабходныя дакументы былі падрыхтаваныя яшчэ ў мінулым годзе. Справа засталася за фінансаваннем. Газета "Бабруйскае жыццё" цытуе словы старшыні гарвыканкама, які заявіў, што "рэальна рамонт у дзіцячай бальніцы можа пачацца не раней 2016 года". Што тычыцца паліклінікі №3, якая размяшчаецца ў гэтым жа будынку, яе "перавязуць" у будынак станцыі хуткай дапамогі, якая, у сваю чаргу, "пераедзе" ў будынак былога Дома дзіцяці (нядаўна ён быў расфармаваны). То бок, з раёна чыгуначнага вакзала, паліклініку "перакінуць" у раён плошчы Леніна. Уладзімір Гацко, галоўны лекар Бабруйска ўпэўнены, што "тэрыторыя абслугоўвання двух паліклінік падобная, таму спрэчных пытанняў паўстаць не павінна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства