Салігорск: суд адмовіў Уладзіміру Лемешу ў кампенсацыі маральнай шкоды
Намесніца старшыні суда Салігорскага раёна Ала Трафімчук не задаволіла пазоў салігорскага актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Уладзіміра Лемеша аб кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай яму аддзелам унутраных спраў Салігорскага райвыканкаму.
Нагадаем, што яшчэ 27 верасня 2014 года моладзевы актывіт быў затрыманы супрацоўнікамі мясцовай міліцыі і абвінавачаны ў дробным хуліганстве. Пасля гэтага Уладзімір Лемеш быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе ў прыніжаючых чалавечую годнасць умовах знаходзіўся двое сутак. 29 верасня маладзён быў аштрафаваны судом Салігорскага раёна на 300 тысяч беларускіх рублёў. Аднак пасля абскарджвання справы ў Мінскім абласным судзе і паўторнага яе разгляду 5 студзеня 2015 года моладзвы актывіст быў прызнаны невінаватым.
Маючы апраўдальны вердыкт, Уладзімір Лемеш накіраваў напачатку сакавіка ў суд два пазовы супраць мясцовага аддзялення міліцыі. Актывіст запатрабаваў ад міліцыі афіцыйныйх выбачэнняў за нанесеную незаконным затрыманнем і далейшым утрыманнем у прыніжаючых умовах Салігорскага ІЧУ маральную шкоду і кампенсацыю агульным памерам у 20 мільёнаў беларускіх рублёў.
На судовым паседжанні, якое адбылося 24 красавіка, інтарэсы пазоўніка афіцыйна прадстаўляў праваабаронца Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леанід Мархотка. Па словах спадара Мархоткі, суддзя Трафімчук не прыслухалася да яго аргументацыі і не задаволіла патрабаванне аб кампенсацыі маральнай шкоды. Непрапарцыйнасць прывентыўных захадаў у выглядзе затрымання і двухсуткавага зняволення выстаўленым Уладзіміру Лемешу абвінавачванням у дробным хуліганстве суддзя абгрунтавала наяўнасцью такой магчымасці ў нацыянальным заканадаўстве. Спасылкі на ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь міжнародныя нормы ў галіне правоў чалавека суддзя Трафімчук да ўвагі не прыняла.
Па словах Леаніда Мархоткі, адмову ў задавальненні пазова судом Салігорскага раёна плануецца абскардзіць у вышэйшай інстанцыі пасля атрымання матывіровачнай часткі да судовага рашэння.