viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-04-07T10:05:41+0300 2017-10-25T15:33:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Мытнікі некалькі гадзін трымалі на мяжы гамельчука Кастуся Жукоўскага; Мінскі абласны суд лічыць забарону пікету да Дня правоў чалавека законнай.

"Каментар эксперта": Супрацоўнікі ізалятараў часовага ўтрымання (ІЧУ) ў выпадку скаргаў на стан здароўя павінны неадкладна выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу. Але нярэдка яны не ідуць насустрач, паколькі указанняў на неабходнасць неадкладна аказваць медыцынскую дапамогу зняволеным у пры відавочных прыкметах захворвання ведамасныя Правілы не ўтрымліваюць. Вынікі такого бяздзеяння могуць быць самымі непрадказальнымі, аж да смяротнага зыходу. У рубрыцы каментар эксперта сваім меркаваннем дзеліцца юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павал Сапелка, які менавіта з гэтай нагоды 1 красавіка звярнуўся з лістом да Міністра ўнутраных спраў Беларусі.

“Падзея”: 2 красавіка  Кіраўнік Беларусі падпісаў дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Ён уступае ў сілу пасля афіцыйнай публікацыі, але будзе тычыцца тых, хто не працуе з 1 студзеня гэтага году. Сама назва Дэкрэта нібыта вярнулася да нас ці то з андропаўскіх, ці то нават са сталінскіх часоў. І скіраваны ён не толькі супраць  “антысацыяльных элементаў”, з якімі нашая ўлада вядзе барацьбу па ўзоры таго ж савецкага часу, але супраць значна больш шырокай катэгорыі грамадзян.

Госць рубрыкі “Асоба”:  каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда. Апублікаваны штогадовы даклад міжнароднай праваабарончай арганізацыі AmnestyInternational «Смяротныя прысуды і пакаранні смерцю ў 2014 годзе». У гэтым дакладзе распавядаецца аб прымяненні смяротнага пакарання па прыгаворы суда ў перыяд са студзеня па снежань 2014 года. У раздзеле, прысвечаным сітуацыі ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі аналізуеццасітуацыя ў Беларусі, адзінай эўрапейскай краіне, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гуртаv e g e t a b l e s.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства