viasna on patreon

Гомель: на Ларысу Шчыракову склалі яшчэ два пратаколы за працу без акрэдытацыі

2015 2015-03-11T09:55:50+0300 2015-03-11T10:25:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова.

Ларыса Шчыракова.

 

10 сакавіка гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову выклікалі ў Рэчыцкі РАУС, дзе ў адносінах яе склалі яшчэ два адміністрацыйныя пратаколы нібыта за парушэнне артыкулу 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ). Нагадаем, 8 сакавіка гомельскія міліцыянеры «павіншавалі» журналістку з Міжнародным жаночым днём, склаўшы пратакол па артыкуле 22.9 КаАП.

У Рэчыцы міліцыянеры як доказ віны ў здзяйсненні правапарушэння прад'явілі Ларысе Шчыраковай сюжэты з тэлеканалу «Белсат» за 2 і 16 лютага, якія тычыліся пратэстаў прадпрымальнікаў на мясцовых рынках. Таксама міліцыянеры азнаёмілі журналістку з апытаннямі прадпрымальнікаў, якія пацвердзілі, што сапраўды Ларыса Шчыракова здымала відэа на іх рынку. Нагадаем, і пратакол па артыкуле 22.9 КаАП, складзены ў Гомелі, таксама быў заснаваны на апытанні прадпрымальнікаў гомельскага рынку «Цэнтральны». У сюжэце ішла гаворка пра падвышэнне падаткаў і стаўленне да гэтага кроку прадпрымальнікаў.

«Гэта можна расцаніць як зачыстку медыйнага поля напярэдадні выбараў. Таксама, можа нездарма прыцягваюць да адказнасці за сюжэты пра пратэсты прадпрымальнікаў, бо гэта зараз адна з важных тэм. Прадпрымальнікі праяўляюць сацыяльную актыўнасць, незадаволенасць умовамі працы, а ўлада не любіць, калі такія сюжэты выходзяць у СМІ», - пракаментавала Ларыса Шчыракова.

Суд па першаму пратаколу, складзенаму ў Гомелі, адбудзецца 12 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна абласнога цэнтру ў 11.00.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства