viasna on patreon

Гомельскі абласны суд адмовіў Андрусю Цянюце ў задавальненні касацыйнай скаргі. Пракуратура адклікала свой пратэст

2014 2014-11-18T17:57:46+0300 2014-11-18T18:32:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскі абласны суд 18 лістапада разгледзеў касацыйную скаргу сустаршыні «Маладога Фронту» Андруся Цянюты на рашэнне суда Цэнтральнага раёна аб адмове ў задавальненні скаргі. Нагадаем, адказчыкам па справе з'яўляўся Гомельскі дзяржаўны універсітэт, адкуль актывіст быў адлічаны.

1 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Гомеля вынес рашэнне па справе Цянюты і адмовіў яму ў задавальненні скаргі. Актывіст быў адлічаны з універсітэту, дзе ён навучаўся на трэцім курсе завочнага аддзялення па спецыяльнасці «Правазнаўства». Афіцыйная фармулёўка падпісанага рэктарам загаду аб адлічэнні: «за сістэматычныя супрацьпраўныя дзеянні ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі і правіламі ўнутранага распарадку». Маецца на ўвазе прыцягненне актывіста да адміністрацыйнай адказнасці - арышту на 10 сутак нібыта за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Сам актывіст лічыць затрыманне і арышт прэвентыўнымі мерамі напярэдадні Чэмпіянату свету пахакеі ў Мінску. Нагадаем, перад пачаткам Чэмпіянату свету па хакеі дзесяткі актывістаў апазіцыі трапілі за краты па абвінавачаннях у дробным хуліганстве ці непадпарадкаванню міліцыі. Маладафронтавец лічыць сваё адлічэнне незаконным і палітычна матываваным, таму звярнуўся ў суд з зыскам, адказчыкам па якім з'яўляўся ВНУ.

Цянюта падаваў касацыйную скаргу на рашэнне раённага суда, а днямі атрымаў з суду і копію касацыйнага пратэсту з гарадской пракуратуры. У ім адзначалася, у прыватнасці, што «з рашэння суду не бачна, на якіх падставах суд прыйшоў да высноў, выкладзеных у рашэнні, якімі доказамі яны пацверджаны, ці адпавядаюць высновы судовага рашэння вызначаным па справе фактычным абставінам, ці ўлічаны судом усе факты, якія ўваходзяць у прадмет доказаў па справе». На падставе вышэйсказанага намеснік пракурора Гомеля С.А.Зайцаў прасіў Гомельскі абласны суд адмяніць рашэнне суду Цэнтральнага раёна Гомеля і накіраваць справу на новы разгляд.

Аднак сёння, яшчэ перад пачаткам разгляду справы ў абласным судзе, стала вядома аб тым, што пракуратура адклікала свой пратэст. Суд жа адхіліў касацыйную скаргу Цянюты, пакінуўшы рашэнне раённага суда ў сіле.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства