viasna on patreon

“Танкачова робіць тое, што павінна рабіць Міністэрства юстыцыі”

2014 2014-10-31T17:15:43+0300 2014-10-31T17:34:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/volchak_alieh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Волчак, кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву”

Алег Волчак, кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву”

Кіраўнік арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву” Алег Волчак выказаў сваё меркаванне адносна анулявання віда на жыхарства і разгляду пытання пра высылку з Рэспублікі Беларусь праваабаронцы Алены Танкачовай, лідэра Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend.

“З Аленай Танкачовай я знаёмы яшчэ з часоў вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, яна была маёй аднакурсніцай. Мы разам часта працавалі па розных грамадскіх справах. У той час і склаліся нашыя прыязныя і сяброўскія адносіны.

Алена Танкачова займае вельмі важную нішу ў правабарончым руху Беларусі, яна дапамагае абараняць правы няўрадавых арганізацый, вядзе сур’ёзны маніторынг такіх парушэнняў, удзельнічае ў шматлікіх гучных палітычных працэсах, заўжды, як кажуць, была і ёсць на перадавой. Здаралася, што яе словы “рэзалі” вушы некаторым міністэрскім чыноўнікам, якім не падабаецца яе прынцыповая пазіцыя. Фактычна Алена робіць вялікую працу, тую якую павінна рабіць для грамадскіх арганізацый Міністэрства юстыцыі. Калі ў краіне пачалі масава адмаўляць ў рэгістрацыі грамадскім арганізацыям, менавіта Танкачова распрацоўвала юрыдычныя механізмы, з дапамогай якіх можна зарэгістраваць установу, шмат з якіх зараз існуюць і паспяхова дзейнічаюць у сваіх накірунках.

Вядома, я спадзяюся, што Алена застанецца ў Беларусі, разам з намі, што ўлады не пойдуць на такі ганебны крок, пра які зараз пішуць – дэпартацыю з краіны. Я моцна спадзяюся на гэта,” – паведаміў Алег Волчак.

Пытанне аб ануляванні віду на жыхарства Алены Танкачовай будзе вырашацца 5 лістапада. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства